Partita.Ru

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча, У. Карызны

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Зацверджана
Указ ПрэзідэнтаРэспублікі Беларусь
02.07.2002 № 350
Партита.РФ 
Первая в российской сети библиотека нот для духового оркестра
Сайт работает с 1 ноября 2005 года
The first sheet music library for wind band in Russian web
The site was founded in November 1, 2005
Windmusic.Ru  Sheetmusic.Ru  Windorchestra.Ru  Brassband.Ru
Ноты для некоммерческого использования
Открытая библиотека — качай, печатай и играй
eXTReMe Tracker
Free sheet music for non-profit use
Open library — download, print and play