|
|
Дзяржаўны гімн Рэспублікі БеларусьМузыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча, У. КарызныМы, беларусы — мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сямі. Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Дружба народаў — сіла народаў — Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Зацверджана Указ ПрэзідэнтаРэспублікі Беларусь 02.07.2002 № 350 |
|
|
|
|
|